правінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; зак.
Тое, што і правініцца. Міхась не разумеў, што Тышкевічу трэба ад яго. Закрадвалася ў душу падазрэнне. Можа, ён у чым-небудзь правінаваціўся. Асіпенка.
правінава́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да правінаваціцца.
правіні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Зрабіць, учыніць якую‑н. правіннасць. Якраз у той дзень, як нам трэба было выпускаць чарговы нумар газеты, Люся правінілася. Навуменка.
праві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Тое, што і правіннасць. За кожную правінку.. [маці] няшчадна карала. Ракітны.
праві́ннасць, ‑і, ж.
Дрэнны ўчынак; віна. — Спроба залезці ў клуб — не адзіная правіннасць Сцяпана Грыбоўскага. Курто. Была.. [маці] крыклівая і не даравала мне нават маленькай правіннасці. Сачанка.
праві́нцыя, ‑і, ж.
1. Гіст. Заваяваная старажытнымі рымлянамі тэрыторыя.
2. Гіст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі 18 ст. і ў некаторых краінах зараз.
3. Уст. Мясцовасць, аддаленая ад сталіцы; перыферыя.
[Лац. provincia.]
правінцыя́л, ‑а, м.
Уст. Жыхар правінцыі (у 3 знач.). Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы. Скрыган. // Разм. зневаж. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі. — Дык ты, чалавеча, хоць і ў сталіцы жывеш, а мо большы правінцыял, чым тутэйшыя людзі. Сабаленка.
правінцыялі́зм, ‑у, м.
1. Уст. Погляды і манеры, звязаныя з жыццём у глухой мясцовасці, правінцыі.
2. Слова або выраз, уласцівыя абласной, а не літаратурнай мове; дыялектызм.
правінцыя́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Уст., разм. Жан. да правінцыял.
правінцыя́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць правінцыяльнага (у 2 знач.).