я́руснасць, ‑і, ж.
Размяшчэнне чаго‑н. радамі, ярусамі; напластаванне чаго‑н. над чым‑н.
я́русны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да яруса (у 1 знач.). Ярусная пабудова.
2. Звязаны з ярусам (у 4 знач.). Ярусная снасць. Ярусны лоў рыбы.
яру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Пустазелле сямейства крыжакветных. З пучкоў травы на Алеську зірнулі кволымі белымі вочкамі яруткі. Хомчанка.
ярчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Станавіцца больш яркім; ззяць, зіхацець. Святло набліжалася і ярчэла даволі хутка, але раптам згасла. Кулакоўскі. Ярчэюць залатыя россыпы зор. Лынькоў. // перан. Станавіцца больш выразным, бачным, адчувальным. Толькі нязменна ярчэе Ленінскай праўды святло. Глебка. Людскія рукі ў працы нылі, А зрок ярчэў ад шчасця жыць. Хведаровіч.
яршо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ярша, прыгатаваны з ярша. Яршовая юшка.
яршы́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Шчаціністы, віхрасты; калючы. Зайцаў насупіў яршыстыя бровы. Даніленка. Сын, з яршыстым чубчыкам на галаве, сядзіць за сталом насупраць бацькі. Грамовіч.
2. перан. Няўступчывы, заўзяты; задзірлівы. Янука Лапату Андрэй не любіў. Яршысты, злосны чалавек. Караткевіч.
яршы́цца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; незак.
1. Натапырвацца, нахохлівацца (пра птушак). У густым голлі ігрушы яршыліся вераб’і. Даніленка.
2. перан. Станавіцца яршыстым, задзірлівым. — Не яршыся.. Панадзішся піць — святаў не заўважыш. Калодзежны.
яршы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што.
Разм. Натапырваць, паднімаць яршом. Яршыць валасы.
я́ры, ‑ая, ‑ае.
1. Азлоблены, гнеўны, раз’юшаны. Яшчэ і папы тады, ярыя такія, старарэжымныя, былі, і а імі трэба было вытрымаць добрую сутычку. Ермаловіч.
2. Празмерны ў сваім праяўленні; вельмі моцны. Ты толькі ў заўтрашняе глянь! Узнятая напорам ярым, увесь свет калгасная ралля да іншых дзён вядзе, таварыш! Дудар. У гневе ярай бітвы Я перамог амаль. Караткевіч.
3. Поўнасцю адданы чаму‑н. (якой‑н. справе, занятку і пад.). Яры рэакцыянер. Яры манархіст. □ Права народнай гаворкі на ўжыванне ў царкве не маглі адмаўляць самыя ярыя паборнікі царкоўнаславяншчыны і старыны. Шакун.