Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эскі́знасць, ‑і, ж.

Незавершанасць, незакончанасць чаго‑н. Эскізнасць вобразаў. □ Узмацняецца характэрная для Чорнага 20‑х гадоў эскізнасць кампазіцыйнай будовы твораў. Адамовіч.

эскі́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эскіза; аформлены ў выглядзе эскіза. [Беразінец] падаў Алесю эскізны праект будаўніцтва, нанесены на кальку. Броўка.

эскімо́, нескл., н.

Назва сорту марожанага, глазураванага шакаладам.

[Фр. esquimau.]

эскімо́с,

гл. эскімосы.

эскімо́ска,

гл. эскімосы.

эскімо́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эскімосаў, які належыць, уласцівы ім. Эскімоская мова.

эскімо́сы, ‑аў; адз. эскімос, ‑а, м.; эскімоска, ‑і, ДМ ‑мосцы; мн. эскімоскі, ‑сак; ж.

Народнасць, якая жыве на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, а таксама ў СССР — у Чукоцкай аўтаномнай акрузе і на востраве Урангеля.

эско́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Канвой, ахова, якая суправаджае каго‑, што‑н. Паказаўся ганаровы эскорт і картэж чорных бліскучых «Чаек». Карпаў. Камедыя з паліцэйскім эскортам была разыграна ўладай наўмысна, каб выдаць за сапраўднасць версію аб тым, што на канферэнцыю напаў натоўп людзей і разграміў яе. Машара.

[Фр. escorte.]

эско́ртны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эскорту, належыць эскорту. Эскортны мінаносец.

эску́да, нескл., м.

Грашовая адзінка Партугаліі і інш. краін вартасцю ў 100 сентава.

[Ісп. escudo.]