э́ндшпіль, ‑ю, м.
Заключная стадыя шахматнай гульні. Роўны эндшпіль.
[Ням. Endspiel.]
эндэмі́зм, ‑у, м.
Спец. Пашыранасць раслін і жывёл толькі ў пэўнай мясцовасці.
эндэ́мік, ‑а, м.
Спец. Расліна або жывёліна, пашыраная толькі ў пэўнай і абмежаванай мясцовасці.
[Ад грэч. éndēmos — мясцовы.]
эндэмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Мясцовы, уласцівы пэўнай мясцовасці. Эндэмічныя захворванні арганізмаў. Эндэмічныя формы фауны.
эндэмі́я, ‑і, ж.
Спец. Абумоўленае прыроднымі фактарамі пастаяннае існаванне хваробы (часцей інфекцыйнай) у пэўнай мясцовасці.
[Ад грэч. éndēmos — мясцовы.]
энеалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Спец. Пераходны перыяд ад эпохі неаліту да бронзавага веку, калі ўпершыню з’явіліся медныя прылады працы.
[Ад лац. aeneus — медны і грэч. líthos — камень.]
энерва́цыя, ‑і, ж.
Спец. Нервовае знясіленне.
[Ад лац. enervo — стамляю.]
энерга...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову «энергія» (у 1 знач.), напрыклад: энергазабеспячэнне; 2) слову «энергетычны», напрыклад: энергасістэма, энергаўзброенасць.
энергагаспада́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Энергетычная гаспадарка. Вайна разбурыла энергагаспадарку горада.
энергаёмістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць энергаёмістага. Энергаёмістасць машыны.