Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ультыматы́зм, ‑у, м.

Апартуністычная антыбальшавіцкая плынь у РСДРП у перыяд сталыпінскай рэакцыі (1908–1912 гг.), якая з’яўлялася разнавіднасцю адзавізму.

ультыматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік, паслядоўнік ультыматызму.

ультыматы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ультыматызму, уласцівы ультыматыстам. Ультыматысцкая плынь. Ультыматысцкі лозунг.

ультыматы́ўнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць ультыматыўнага.

ультыматы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае характар ультыматуму; катэгарычны. Ультыматыўнае патрабаванне. Ультыматыўны тон.

ульч,

гл. ульчы.

ульча́нка,

гл. ульчы.

у́льчскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ульчаў, які належыць, уласцівы ім. Ульчская мова.

у́льчы, ‑аў; адз. ульч, ‑а, м.; ульчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. ульчанкі, ‑нак; ж.

Народ тунгуса-манчжурскай моўнай групы, які жыве ў Хабараўскім краі ў раёне ніжняга Амура.