Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сціртава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціртаваць.

сціртава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сціртаваць.

сціртава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да сціртаваць.

сціртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Складваць у сцірты. Сціртаваць жыта. Сціртаваць сена.

сці́ртавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сцірты (у 1 знач.).

сціртакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Укладчык сцірт; сціртавальшчык.

сціск, ‑у, м.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціскаць — сціснуць.

2. Стан паводле знач. дзеясл. сціскацца — сціснуцца.

3. Цесната, адсутнасць свабоднага месца. Мы дзяліліся задумамі і чыталі пачатыя творы напярэдадні пераезду Чорнага ў доўгачаканую і, як на страшэнны жыллёвы сціск першай пасляваеннай восені, добрую кватэру. Лужанін. // Штурханіна ў натоўпе, таўкатня. Людзі душыліся ў сціску, уцякаючы. Пестрак.

сціска́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць якога‑н. рэчыва сціскацца, памяншаць свой аб’ём над уздзеяннем знешняга ціску. Сціскальнасць газаў. Сціскальнасць вадкасцей.

сціска́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для прасавання чаго‑н. Сціскальны прэс.

сціска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціскаць — сціснуць і сціскацца — сціснуцца; стан паводле дзеясл. сціскаць — сціснуць (у 1 знач.) і сціскацца — сціснуцца (у 1, 4 знач.).