Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

нітра́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае ў сваім саставе нітрат. Нітратныя саланчакі.

нітрафа́рба, ‑ы; Р мн. ‑аў; ж.

Фарба на нітралаку.

нітра́цыя, ‑і, ж.

Спец. Тое, што і нітраванне (у 1 знач.).

нітрацэлюло́за, ‑ы, ж.

Сумесь складаных эфіраў азотнай кіслаты і цэлюлозы.

нітрацэлюло́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нітрацэлюлозы.

нітраэма́ль, ‑і, ж.

Фарба, прыгатаваная на аснове нітралаку.

нітро́н, ‑у, м.

Сінтэтычнае валакно, якое замяняе шэрсць.

нітро́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нітрону. Нітронавая пража.

нітры́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Злучэнне азоту з металамі і некаторымі неметаламі.

нітры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец. Соль азоцістай кіслаты.