Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нізкабо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З нізкімі бартамі. Нізкабортны карабель.

нізкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху нізкі, даволі нізкі. Нізкаватая столь. □ Яшчэ хвіліна — і ўжо добра чуваць было, што .. [Таццяна] гаворыць сваім густым, нізкаватым .. голасам. Зарэцкі. Мясціна была нізкаватая, па абодва бакі рос аер, пракідаліся лазовыя кусты. Лобан.

нізкаво́льтавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нізкавольтны.

нізкаво́льтны, ‑ая, ‑ае.

Разлічаны на невысокае напружанне электрычнага току. Нізкавольтная лінія.

нізкагатунко́вы, ‑ая, ‑ае.

Нізкага гатунку, якасці. Нізкагатунковае збожжа.

нізкакалары́йны, ‑ая, ‑ае.

З нізкай каларыйнасцю. Нізкакаларыйны прадукт.

нізкалегі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З невялікай колькасцю легіруючых элементаў (хрому, вальфраму і пад.). Нізкалегіраваныя сталі.

нізкало́бы, ‑ая, ‑ае.

Які мае нізкі лоб.

нізкапакло́ннік, ‑а, м.

Той, хто нізкапаклоннічае; угодлівы чалавек.

нізкапакло́нніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нізкапаклонніка; уласцівы яму. Нізкапаклонніцкі тон.