аўстры́йцы, ‑аў;
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.
аўстры́йцы, ‑аў;
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.
аўсю́к, ‑у,
Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс.
аўся́нік, ‑а,
Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка.
аўся́ніца, ‑ы,
Кармавая расліна з сямейства злакавых.
аўся́нішча, ‑а,
Поле, з якога сабраны ўраджай аўса або на якім папярэдняй культурай быў авёс.
аўся́нка 1, ‑і,
Аўсяныя крупы.
аўся́нка 2, ‑і,
Пеўчая птушка з атрада вераб’іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін.
аўся́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аўса.
2. Які прыгатаваны з аўса або з прадуктаў яго апрацоўкі.
аўт, ‑а,
У спартыўных гульнях — становішча, калі мяч, шайба і пад. выходзіць за рысу спартыўнай пляцоўкі.
[Ад англ. out — па-за.]
аўта... 1,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) аўтамабільны, напрыклад:
аўта... 2,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «аўтаматычны», напрыклад:
аўта... 3,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «самаходны», напрыклад:
аўта... 4,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «свой», «уласны» або аснове «сама...», напрыклад:
[Ад грэч. autos — сам.]
аўтаама́тар, ‑а,
Вадзіцель аўтамабіля, які мае пасведчанне шафёра-аматара.