аўта... 1,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) аўтамабільны, напрыклад: аўтагараж, аўтазавод, аўтакалона, аўтапарк, аўтатранспарт; 2) аўтамабіль, напрыклад: аўталесавоз, аўтасамазвал, аўтацыстэрна.

аўта... 2,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «аўтаматычны», напрыклад: аўтаперадача, аўтасчэпка, аўтазборка.

аўта... 3,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «самаходны», напрыклад: аўтавагон, аўтадрызіна, аўтагрэйдар.

аўта... 4,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «свой», «уласны» або аснове «сама...», напрыклад: аўтабіяграфія, аўтапартрэт, аўтагравюра, аўтакаментарыі.

[Ад грэч. autos — сам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)