Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ашалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Тое, што і абшаляваць.

ашатрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашатраваць.

ашатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Абадраць, ачысціць зерне пераважна перад млівам. — А хто пшаніцу прывёз? — спытаў стары, паказаўшыся з дзвярэй млына. — Я! — спалохана войкнула жанчына і нават саскочыла з воза. — Я, дзядзечка. Ашатраваць. На каравай. Брыль.

ашвартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашвартаваць.

ашвартава́цца, ‑туецца; зак.

Спец. Замацавацца тросамі (швартовамі) каля прычала; стаць на прычал (пра судна).

ашвартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Спец. Замацаваць (судна) тросамі (швартовамі) на стаянцы каля прычала або каля другога судна.

ашкле́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ашклянелы. Павярнуў чалавека тварам да сябе. Нерухомыя, ашклелыя вочы бліснулі ў святле месяца страшнай таямнічасцю і як бы ў нечым мяне папікнулі. Сачанка.

ашкле́ць, ‑ее; зак.

Тое, што і ашклянець. Нерухомае возера-старыца нібы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбівала такія ж нерухомыя хмары і дубы. Шамякін.

ашклёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашкліць.

ашклі́ць, ашклю, ашкліш, ашкліць; ашкліце; зак., што.

Уставіць шкло; зашкліць.