Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахало́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахалоджваць — ахаладзіць.

ахало́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ахалоджваць.

ахало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ахаладзіць.

ахамяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і схамянуцца. Пакуль.. [Гвардыян] ахамянуўся, там, дзе стаяў Галілей, асталося адно пустое месца. Зарэцкі. Ахамянуўся, што даў маху І меру трохі перабраў У дачыненні сваіх праў. Колас.

аха́пак, ‑пка, м.

Такая колькасць чаго‑н., якую можна панесці, абхапіўшы дзвюма рукамі; абярэмак. Непадобна было, што і.. [Лінкевіч] часам нёс дадому ахапак калгаснай саломы ці канюшыны, а траплялася — і сноп. Дуброўскі. Толя ідзе да вогнішча з маленькай сякерай у руцэ і з ахапкам сушняку. Брыль. Калі паліцэйскі завярнуў на другі бок саставу, чыгуначнік з сілай адсунуў дзверы ў вагоне, схапіў у ахапак Валодзю і кінуў яго туды. Данілевіч.

ахапі́цца, ахопіцца; зак.

Заняцца з усіх бакоў агнём. Галінка адразу ахапілася полымем, разліваючы яркае святло. Сіняўскі.

ахапі́ць, ахаплю, ахопіш, ахопіць; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. Уключыць у сферу свайго дзеяння, уплыву каго‑, што‑н.

•••

Як вокам ахапіць (акінуць, агледзець, скінуць) — колькі можна ўбачыць.

ахапля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да ахапляць.

ахапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ахапіць.

ахарактарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ахарактарызаваць.