агітма́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.
агітма́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.
агітплака́т, ‑а,
Спецыяльны плакат з агітацыйным зместам.
агітпо́езд, ‑а,
Спецыяльна абсталяваны чыгуначны састаў, што выкарыстоўваецца як рухомы агітпункт.
агітпро́п, ‑а,
Скарочаная назва аддзелаў агітацыі і прапаганды пры ЦК і мясцовых камітэтах ВКП(б), якая ўжывалася да 1934 г.
агітпу́нкт, ‑а,
Агітацыйны пункт (мясцовая ўстанова, якая вядзе масава-палітычную работу сярод насельніцтва).
агія...,
Першая частка запазычаных складаных слоў царкоўнага паходжання, якая адпавядае слову «святы», напрыклад:
агіяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да агіяграфіі.
агіягра́фія, ‑і,
Від хрысціянскай літаратуры, які складаецца з апісанняў жыцця святых.
[Грэч. hagios — святы і grapho— пішу.]