Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

правізі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да правізіі; прызначаны для правізіі. Правізійны склад.

праві́зія, ‑і, ж.

Прадукты харчавання. Са складаў сюды вазілі муку і ўсялякую іншую правізію. Хведаровіч.

[Ад лац. provisio — прадбачлівасць.]

правізо́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Папярэдні, мяркуемы. Правізорнае рашэнне.

2. Часовы.

•••

Правізорныя органы гл. орган.

пра́віла, ‑а, н.

1. Палажэнне, якое вырашае тую або іншую заканамернасць. Разам [піянеры] рашалі задачы, пісалі дыктоўкі, вучылі правілы. Шыловіч.

2. звычайна мн. (пра́вілы, правіл). Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго‑н. Правілы вулічнага руху. Захоўваць правілы канспірацыі.

3. Норма паводзін, прывычка. [Камісар] выйшаў з палаткі, каб праверыць перад сваім адпачынкам вартавых, што было ў яго непарушным правілам. Шамякін. У бацькі было правіла: дасягнуў паўналецця — жыві сваім одумам. Навуменка.

•••

Складанае трайное правіла — правіла для рашэння задач, у якіх велічыні звязаны прамой і адваротнай прапарцыянальнай залежнасцю.

Па ўсіх правілах — так, як трэба.

Па ўсіх правілах мастацтва (часцей іран.) — грунтоўна, акуратна, улічваючы ўсе дэталі пры выкананні чаго‑н.

Узяць за правіла гл. узяць.

Як правіла — звычайна, пераважна, найчасцей.

пра́вільна,

1. Прысл. да правільны.

2. у знач. вык. Разм. Так і патрэбна (як пацверджанне чаго‑н.). [Дзядзька:] — Ідзі, садзіся вось сюды. Ну, правільна. Брыль. [Парамонаў:] — Усё гэта слушна, правільна, што вы кажаце. Дуброўскі.

пра́вільнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць правільнага. І таму Міколку часта даводзіцца спрачацца і заўзята бараніць свае думкі, даводзіць іх правільнасць. Шынклер.

пра́вільны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае правілам, заснаваны на правілах (у 1 знач.); беспамылковы. Правільнае напісанне. □ Ярохін сказаў не на зусім правільнай, але выразнай англійскай мове: — Малайчына! Вы паглядзіце толькі, дзе ён пасадзіў нас. Па пятаку. Шамякін. // Заканамерны, рэгулярны. [Лютынскі:] Севазварот будуецца таксама толькі на строгім і правільным чаргаванні клетак. Крапіва.

2. Які адпавядае сапраўднасці; праўдзівы. [Валя] трымае.. [гадзіннік] у руцэ, просіць дзяўчыну-прадаўшчыцу завесці яго, паставіць стрэлкі на правільны час. Пестрак.

3. Такі, як патрэбна, які прыводзіць да патрэбных вынікаў. Правільны ўчынак. □ Адзіка правільным шляхам да шчасця — да заможнага і культурнага жыцця — для нас, сялян, з’яўляецца калгасны шлях. Брыль. // Разм. Добры, справядлівы (звычайна пра чалавека). — Правільны чалавек наш камандзір, — зазначыў ён нібы сам сабе. Краўчанка. — Правільны чалавек твой бацька, — пахваліў Васільеў. Алешка.

4. Рытмічны, раўнамерны, які дзейнічае пастаянна. Правільны пульс.

5. Які адпавядае правілам прапорцыі, сіметрыі. З аднаго боку над балотам цягнуўся вал досыць правільным паўкругам. Колас. Сталь — белая, бы чыстае срэбра, — правільным авалам астывала ля гарлавіны. Савіцкі. / Пра рысы твару. [Жанчына] мела надзвычай правільны твар з прыемным здаровым смуглым колерам. Карпюк.

6. Спец. Такі, усе стораны і вуглы якога роўны паміж сабой (пра многавугольнік). Правільны многавугольнік.

•••

Правільны дроб гл. дроб ​2.

Збіцца з правільнай дарогі гл. збіцца.

Збіць з правільнай дарогі гл. збіць.

праві́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца праўкай, выпраўкай чаго‑н. Правільшчык пілаў.

праві́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да правільшчык.

праві́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і правіннасць. — Мая правіна, — сказаў Марка. — Мая рука зрабіла, мне і адказваць. Караткевіч.