прыбаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прыбавіцца.
2. Зал. да прыбаўляць.
прыбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прыбавіць.
прыбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.
Бегучы або хутка ідучы, дасягнуць якога‑н. месца. Дачуўшыся ў вёсцы, што калгаснікі збіраюцца араць асадніцкую зямлю, Алесь Макарчык зараз жа прыбег на поле. Адамчык. На бурлівую паводку Паглядзець прыбег Сымон. А. Александровіч.
прыбе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца.
Зак. да прыбядняцца.
прыбе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыбяліць.
прыберага́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыберагаць.
прыберага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыберагчы.
прыберагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; зак., што.
Зберагчы, захаваць да якога‑н. выпадку, на запас. Прыберагчы грошы. □ [Гаспадыня:] — Вось, як пакінуў, так і ёсць... Прасіў прыберагчы ўсё гэта... Гартны.
прыбіва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прыбіваць — прыбіць (у 1 знач.).
прыбіва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыбіцца.
2. Зал. да прыбіваць.