Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

запы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да запытацца.

запы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запытаць.

запы́ханы, ‑ая, ‑ае.

Змораны, з цяжкім шумным дыханнем (ад шпаркай хады, бегу і пад.). Калі збіраліся ўжо садзіцца на вазы, з’явілася запыханая Анежка. Броўка.

запы́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць цяжка і шумна дыхаць; задыхацца (ад шпаркай хады, бегу і пад.). [Лёня] кідаў на Ваню касыя позіркі: не запыхаўся яшчэ? Новікаў.

запы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пыхаць.

запы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пыхкаць.

запэ́ўненне, ‑я, н.

Катэгарычнае, гарантыйнае сцверджанне. Наперакор людскім запэўненням аб яго здольнасцях, Барыс ведаў, што мастака з яго не выйдзе ніколі. Быкаў.

запэ́ўніванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запэўніваць — запэўніць.

запэ́ўнівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запэўніваць.

запэ́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запэўніць.