сі́нтаксіс, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сказ і спосабы спалучэння слоў у сказе. Асноўнымі раздзеламі граматыкі з’яўляюцца марфалогія і сінтаксіс. Граматыка. // Сукупнасць сінтаксічных з’яў, характэрных для твораў таго ці іншага пісьменніка. Намагаючыся арганічнага сплаву лірычнай, эмацыянальнай плыні з бытавой, апісальнай, Янка Брыль стварае ў рамане свой сінтаксіс. Юрэвіч.
2. ‑а. Кніга, падручнік, прысвечаныя вывучэнню дадзенага аддзела граматыкі.
[Грэч. syntaxis.]
сінтаксі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сінтаксісу. Сінтаксічны аналіз сказа. Сінтаксічныя правілы. Сінтаксічны лад беларускай мовы.
сінтаміцы́н, ‑у, м.
Антыбіётык, які выкарыстоўваецца пры лячэнні гнойна-запаленчых працэсаў.
сінтаміцы́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сінтаміцыну, у састаў якога ўваходзіць сінтаміцын. Сінтаміцынавая эмульсія.
сі́нтэз, ‑у, м.
1. Метад навуковага даследавання, які выходзіць з вывучэння прадмета, з’явы ў цэлым, у адзінстве і ўзаемасувязі яго частак; проціл. аналіз. // Кніжн. Злучэнне, абагульненне. Не паралельна, а ў арганічным сінтэзе паказваюцца ў творах істотныя працэсы народнага жыцця. Дзюбайла.
2. Атрыманне складаных рэчываў з больш простых. Сінтэз бялкоў. Сінтэз каўчуку.
[Ад грэч. sýnthesis — злучэнне, спалучэнне.]
сінтэзава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сінтэзаваць.
сінтэзава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сінтэзаваць.
2. у знач. прым. Утвораны шляхам сінтэзу (у 1 знач.); абагульнены. Сінтэзаваны вобраз.
3. у знач. прым. Атрыманы шляхам сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэзаваны вуглевадарод.
сінтэзава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 1 знач.); абагульніцца (абагульняцца), злучыцца (злучацца). Элементы рэальнага быцця, сапраўдных чалавечых дзеянняў, духоўных праяў сінтэзаваліся ў прывабны вобраз волата. Перкін. У раманах Чорнага, напісаных у гады вайны, сінтэзуюцца вядучыя праблемы; характэрныя для ўсёй яго творчасці. Дзюбайла.
2. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).
3. Зал. да сінтэзаваць.
сінтэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); злучыць (злучаць), абагульніць (абагульняць). Як ні адзін з сучаснікаў, Купала сінтэзаваў набыткі літаратуры мінулага стагоддзя. Ярош.
2. Атрымаць (атрымліваць), утварыць (утвараць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэзаваць фарбавальнікі.
сінтэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сінтэтычны матэрыялы; вырабы з сінтэтычных матэрыялаў. Дываны з сінтэтыкі.