Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

процітарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тарпедамі, для абароны ад тарпед; супрацьтарпедны. Процітарпедныя сеткі.

процітуберкулёзны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння туберкулёзу.

процітыфо́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння тыфу. Процітыфозныя мерапрыемствы.

проціўда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для засцярогі ад удараў; супрацьударны. Гадзіннік з проціўдарным устройствам.

проціўра́давы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць урада; антыўрадавы, супрацьурадавы. Проціўрадавы рух на Захадзе.

проціхале́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з халерай. Проціхалерныя сродкі.

проціхімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аховы ад баявых атрутных рэчываў. Проціхімічныя сродкі.

проціці́ск, ‑у, м.

Ціск, які процідзейнічае дадзенаму ціску. Зменшыць проціціск.

проціцынго́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння цынгі. Проціцынготны экстракт.

процічу́мны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння чумы. Процічумная вакцына.