Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

процідзе́йны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць каго‑, чаго‑н.; які аказвае процідзеянне. Процідзейныя сілы.

процідзе́янне, ‑я, н.

Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню, накіравана супраць яго. Процідзеянне варожай сіле. □ Беларускай савецкай літаратуры даводзілася пераадольваць розныя перашкоды, у тым ліку свядомае процідзеянне з боку выразнікаў антынародных настрояў. Перкін.

проціды́мны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для барацьбы з дымам; які засцерагае ад дыму; супрацьдымны. Процідымная маска.

процідыфтэры́йны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання і лячэння дыфтэрыі. Процідыфтэрыйная сываратка.

процідэса́нтны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з дэсантамі ворага, для знішчэння іх; супрацьдэсантны. Процідэсантная абарона.

процізако́ннасць, ‑ці, ж.

Уласцівасць процізаконнага. Процізаконнасць ўчынку.

процізако́нны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць закону; незаконны. Процізаконная дзейнасць. Процізаконная аперацыя.

процізапале́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для папярэджання і лячэння запаленняў. Процізапаленчыя сродкі.

процізача́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прадухілення зачацця. Процізачаткавыя сродкі.

процізені́тны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для абароны ад зенітнай артылерыі; супрацьзенітны. Процізенітны манеўр.