про́фільны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да профілю (у 1, 2 знач.). Профільны контур. Профільнае сячэнне.
про́халадзь, ‑і, ж.
Абл. Адносны, умераны холад; халадок. Ад балота патыхала прохаладдзю і сырасцю. Колас.
про́ці, прыназ.
Разм. Тое, што і супраць. [Марыля:] Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Купала. І наш асёл за працу ўзяўся шчыра: Як можна, вушы свае шырай Ён растапырыў, распрастаў І проці сонца стаў. Крапіва.
проці...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: 1) прызначаны для барацьбы з чым‑н., напрыклад: процімалярыйны, процітанкавы; 2) варожы каму‑, чаму‑н., напрыклад: процінародны, проціўрадавы; 3) які не адпавядае, супярэчыць чаму‑н., напрыклад: процізаконны; 4) які перашкаджае, процістаіць чаму‑н., напрыклад: проціціск.
проціалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для барацьбы з алкагалізмам. Проціалкагольныя сродкі.
проціа́тамны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для абароны супраць дзеяння атамнай зброі. Проціатамная абарона.
процібо́левы, ‑ая, ‑ае.
Які аслабляе або здымае боль, адчуванне болю. Проціболевае лякарства.
процібо́рства, ‑а, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. проціборстваваць; супраціўленне.
процібо́рстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак., каму-чаму.
Кніжн. Змагацца супраць каго‑, чаго‑н., процідзейнічаць каму‑н. Проціборстваваць сіле. Проціборстваваць злу.
проціва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1. Спец. Груз, які прымяняецца для ўраўнаважвання сілы цяжару, інерцыі.
2. перан. Пра тое, што ўраўнаважвае што‑н. або процідзейнічае чаму‑н. Стварыць процівагу. □ Талстой быў своеасаблівай процівагай уплыву Дастаеўскага і для Федзіна, і для Ляонава, і для Чорнага. Адамовіч.
•••
У процівагу каму-чаму — у адрозненне ад каго, чаго‑н.