Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстэрытарыя́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Права замежных асоб і арганізацый не падпарадкоўвацца мясцовым законам, абумоўленае афіцыйнымі дагаворамі паміж дзяржавамі.

[Ад лац. ex — з і territorialis — які знаходзіцца на тэрыторыі.]

экстэрытарыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які карыстаецца правам экстэрытарыяльнасці.

эксуда́т, ‑у, М ‑даце, м.

Спец. Вадкасць, якая выдзяляецца пры запаленні з невялікіх сасудаў у тканкі або поласці цела; выпат.

[Ад лац. exsudo — выдзяляю.]

эксудаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да эксудату; які суправаджаецца эксудацыяй. Эксудатыўныя з’явы.

эксуда́цыя, ‑і, ж.

Спец. Працэс утварэння эксудату.

эксцэнтры́зм, ‑у, м.

Тое, што і эксцэнтрыка.

эксцэ́нтрык 1, ‑а, м.

1. Артыст, які выконвае эксцэнтрычныя нумары.

2. Уст. Чалавек з дзівацтвамі.

[Фр. excentrique.]

эксцэ́нтрык 2, ‑а, м.

Спец. Круглы дыск, які круціцца вакол сваёй асі, што размешчана не ў цэнтры, а збоку.

[Фр. excentrique ад лац. ex — з, па-за і centrum — цэнтр.]

эксцэ́нтрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

1. Тое, што і эксцэнтрычнасць ​1 (у 2 знач.). Эксцэнтрыка характараў суседнічае з глыбокім псіхалагічным аналізам учынкаў. «Маладосць».

2. Жанр тэатральнага, цыркавога спектакля, пабудаваны на выкарыстанні эксцэнтрычных прыёмаў.

эксцэ́нтрыкавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да эксцэнтрыка ​2. Эксцэнтрыкавае кольца. // Забяспечаны эксцэнтрыкам. Эксцэнтрыкавы рэгулятар. □ [Аўтамат] замяніў работу чатырох эксцэнтрыкавых прэсаў. «Звязда».

эксцэнтрысітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

Спец.

1. Зрушэнне восі дыска адносна восі вала. Вал з эксцэнтрысітэтам.

2. Адлегласць паміж фокусамі эліпса. Лінейны эксцэнтрысітэт. // Адносіны адлегласці паміж фокусамі эліпса да даўжыні яго вялікай восі. Цікавы эксцэнтрысітэт.