Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забяле́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.

2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.

забялі́цца, ‑беліцца; зак.

Паддацца пабелцы, забельванню. Плямы на сценах добра забяліліся.

забялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.

1. Зрабіць белым, пакрыўшы бяліламі, мелам і пад. Забяліць цёмныя палосы. // Зрабіць белым, пакрыўшы сабой. Першая пароша забяліла прасторы. Сабаленка.

2. Прыправіць страву малаком, смятанай. Забяліць булён. □ — Капуста посная. Пачакай, я смятанаю забялю ды малака прынясу. Чарнышэвіч.

забяспе́чанасць, ‑і, ж.

Ступень забеспячэння чым‑н. Забяспечанасць школ падручнікамі. Забяспечанасць палівам.

•••

Матэрыяльная забяспечанасць — дастатак, дабрабыт. У выразах твару людзей .. адчуваўся.. супакой, супакой сытнасці і забяспечанасці. Бядуля.

забяспе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забяспечыць.

2. у знач. прым. Які не адчувае матэрыяльных нястач. Забяспечаны чалавек. Забяспечанае жыццё.

забяспе́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забяспечыцца.

2. Зал. да забяспечваць.

забяспе́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забяспечыць.

забяспе́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Забяспечыць сябе чым‑н. у дастатковай колькасці. Забяспечыцца насенным фондам. Забяспечыцца неабходнымі рэчамі.

забяспе́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця. Забяспечыць сваю сям’ю. // чым. Даць чаго‑н. у дастатковай колькасці. Забяспечыць горад электраэнергіяй.

2. Стварыць неабходныя ўмовы для ажыццяўлення, здзяйснення чаго‑н.; гарантаваць што‑н. Забяспечыць мір ва ўсім свеце. Забяспечыць выкананне плана. □ Камсамольцы ішлі ў войска, захіналі Айчыну сабой, Каб і гораду, каб і вёскам забяспечыць Жыццё і спакой. Дубоўка.

зава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Камандаванне атрада даручыла Вользе завабіць немца ў лес. «Работніца і сялянка».

2. Захапіць, зачараваць сваім хараством; прывабіць. На позніх гатунках спакусліва красаваліся буйныя чырвоныя яблыкі — здавалася, для таго, каб завабіць сюды падарожніка. Колас.