Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агульназаво́дскі, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсяго завода. Агульназаводскае планаванне.

агульназразуме́лы, ‑ая, ‑ае.

Зразумелы для ўсіх; даступны разуменню кожнага. Агульназразумелы выраз. Агульназразумелы план дзеяння.

агульнаінстыту́цкі, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсяго інстытута. Агульнаінстытуцкі вечар.

агульнакалга́сны, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсяго калгаса; які аб’ядноўвае ўсіх калгаснікаў. Агульнакалгасны сход.

агульнакары́сны, ‑ая, ‑ае.

Карысны ўсім. Агульнакарысная праца. Агульнакарысная справа.

агульнакла́савы, ‑ая, ‑ае.

Які аб’ядноўвае ўвесь клас, уласцівы ўсяму класу. Агульнакласавая барацьба.

агульнанаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсяго народу; які належыць усяму народу. Агульнанародная ўласнасць. Агульнанародныя патрэбы. Агульнанародная мараль. // Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ; усенародны. Агульнанародная справа.

агульнанацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсёй нацыі; які ахоплівае ўсю нацыю. Агульнанацыянальная мова. Агульнанацыянальная задача. Агульнанацыянальнае значэнне.

агульнапаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з галоўнымі, агульнымі пытаннямі палітыкі. Агульнапалітычнае значэнне. Агульнапалітычная падрыхтоўка. Агульнапалітычная частка даклада.

агульнапарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсёй партыі; які ахоплівае ўсю партыю. Агульнапартыйная справа.