праяўле́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праяўляць — праявіць і праяўляцца — праявіцца.
2. Выяўленне, увасабленне чаго‑н.; разнавіднасць, форма. Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры. Краўчанка. Багдановіч сваёй паэзіяй імкнуўся асэнсаваць і адлюстраваць навакольную рэчаіснасць ва ўсіх яе праяўленнях. Лойка.
прая́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праявіць.
праяўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да праявіцца.
2. Зал. да праяўляць.
праяўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да праявіць.