запаўні́цель, ‑я, м.
Спец. Тое, што і запаўняльнік.
запаўня́льнік, ‑а, м.
Спец. Матэрыял зярністай, пылападобнай або валакністай будовы, які ўваходзіць у склад будаўнічых раствораў, бетону, масцік і пад. і не ўступае ў хімічную рэакцыю з вяжучымі рэчывамі. Запаўняльнік бетону.
запаўня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да запоўніцца.
2. Зал. да запаўняць.
запаўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да запоўніць.
запа́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Пачаць пахнуць.
запаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Вільготны ад асеўшай пары; запатнелы. [Паўлік] пачаў паліцам выпісваць узоры на запацелай шыбе. Краўчанка. З-за перагародка выйшаў Несцер з запацелай ад холаду бутэлькай.. гарэлкі. Пестрак.
2. Пакрыты потам; спацелы. Маці азірнулася. Запацелы твар выказваў балючую ўтому. Гартны.
запаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца вільготным ад асеўшай пары; запатнець. Затуманіліся, запацелі ад пары, нібы заінелі, на кухні вокны, і мне здавалася, што на дварэ зіма. М. Стральцоў.
2. Разм. Пакрыцца потам; спацець. Твары.. [рабочых] ужо запацелі, від[аць] было, што яны працавалі даўно. Кулакоўскі.
запа́шнік, ‑а, м.
Спец. Сельскагаспадарчая прылада для ўзорвання глебы на невялікую глыбіню або для засыпання дасеянага зерня.
запая́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запаяць.
запая́цца, ‑яецца; зак.
Падвергнуцца запайванню. Каструля добра запаялася.