прашля́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
Разм. Дапусціць памылку; упусціць, празяваць. Здорава ж прашляпіў Гарбачэнка, калі пашкадаваў Трухана, не зняў з работы пасля тэхнічнава суда. Шынклер.
прашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Працерці, прадзіравіць. Аціраючыся тут, .. [Мартыневіч] прашмараваў і анучу і цяпер голай пятой стаяў на халодным таку. Чарнышэвіч.
прашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Шморгаць некаторы час.
прашму́ляны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прашмуляць.
прашму́ляцца, ‑яецца; зак.
Разм. Прадзіравіцца, прадрацца шмуляючыся.
прашму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Разм. Шмуляючы, прадзіравіць. Прашмуляць рукаў.
прашмы́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прашмыгнуць.
прашмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Хутка і непрыкметна прайсці. Марк падышоў непрыкметна. Ценем прашмыгнуў міма акна, спыніўся ў сенцах, прыслухаўся. Васілеўская. Каля дзвярэй тоўпіліся дзеці, цікуючы, каб як прашмыгнуць у клуб за спінамі дарослых. Жычка.
прашнурава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прашнураваць.
прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.
2. перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад. Брыль. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу. Колас.