Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго. Наведаць, даведацца. З Сухадола на станцыю везлі збожжа, і яна наважылася праведаць свайго мужа. Ракітны.

2. што і з дадан. сказам. Атрымаць звесткі пра каго‑, што‑н. Заданне было — праведаць, калі змяняюцца на мосце вартавыя. Гроднеў.

праве́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праведаць.

праве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад правесці.

пра́веднасць, ‑і, ж.

Уст. Уласцівасць праведнага.

пра́веднік, ‑а, м.

1. Уст. Чалавек, які жыве па запаведзях якой‑н. рэлігіі.

2. перан., звычайна іран. Той, хто ў сваіх учынках кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці. Кашын лічыў сябе праведнікам. Дырэктарская падтрымка як бы яшчэ раз пацвярджала гэта. Карпаў. Дзерваед дакорліва паківаў галавою. — Сустракалі мы некалі такіх праведнікаў, — загаварыў ён, пыхнуўшы дымком папяросы. Паслядовіч.

пра́ведніца, ‑ы, ж.

Уст., звычайна іран. Жан. да праведнік.

пра́ведны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які не парушае правіл рэлігійнай маралі.

2. Кніжн. Справядлівы, правільны.

праве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. правёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; заг. правязі; зак., каго-што.

1. Перамясціць, перавезці каго‑, што‑н. На лёгкай пралётцы аканом ціхенька правёз пана графа па лясных дарогах. Лобан.

2. Перавезці з сабой.

3. Пракаціць, пакатаць каго‑н.

праве́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. правейваць — правеяць.

праве́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да правеяцца.

2. Зал. да правейваць.