агу́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Вымаўляць «агу». Малы задаволена вадзіў чорнымі гузікамі вачэй, агукаў таксама задаволена нешта сабе пад нос. Васілевіч.
агу́лам, прысл.
1. Усе разам, гуртам. Рабіць што‑н. агулам. □ [Рыгор:] — Ураднік, старшына, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе агулам глумяцца з бедняка. Гартны.
2. Усё, адразу, цалкам (купіць, прадаць). [Сымон Рапецька:] — Сурвіла купляе [зямлю] у пана агулам, а людзям будзе па кавалку перапрадаваць. Чорны.
3. Неканкрэтна, не звяртаючы ўвагі на дэталі, на паасобныя факты. [Паходня:] — Давай не агулам, а канкрэтна разбяромся ў фактах. Хадкевіч.
агу́льна, прысл.
1. У агульных рысах, без падрабязнасцей і дэталей.
2. Усё адразу, цалкам. Было так цёмна, прытульна, У гразі-балоце ўсё агульна: печ, як столь, і сцены, лавы. Колас.
агульна...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульнаадзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў меж. вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца усіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пр; якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.
агульнаабавязко́вы, ‑ая, ‑ае.
Абавязковы для ўсіх. Агульнаабавязковая патрэбнасць. Агульнаабавязковы этап развіцця.
агульнаадукацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю. Агульнаадукацыйная школа. Агульнаадукацыйныя курсы. // Звязаны з агульнай адукацыяй. Агульнаадукацыйныя прадметы.
агульнаарме́йскі, ‑ая, ‑ае.
Адзіны, абавязковы для ўсёй арміі. Агульнаармейская дысцыпліна.
агульнабелару́скі, ‑ая, ‑ае.
Агульны, адзіны для ўсіх беларусаў, для ўсёй Беларусі. Над дыялектамі ўзвышаецца агульнабеларуская мова.
агульнавайско́вы, ‑ая, ‑ае.
Агульнаадзіны для ўсіх родаў войск; які ахоплівае ўсе роды войск. Агульнавайсковая тактыка. Агульнавайсковы штаб.
агульнавядо́ма, безас. у знач. вык.
У усеагульным веданні чаго‑н. Агульнавядома, што велічнае заўсёды простае, вычварнае рассейвае уяўленні аб узнёслым і велічны. У. Калеснік.