серп, сярпа,
1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе вельмі выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.
2. Пра тое, што мае форму такога прадмета.
•••
серп, сярпа,
1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе вельмі выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня.
2. Пра тое, што мае форму такога прадмета.
•••
серпадзю́б, ‑а,
Птушка падатрада кулікоў з дзюбай, якая па форме нагадвае серп.
серпанці́н, ‑у,
1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы, які кідаюць у публіку на балях, карнавалах і пад.
2.
[Фр. serpentin ад serpent — змяя.]
серпанці́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да серпанціну.
серпанці́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і серпанцінавы.
серпападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд сярпа.
серпента́рый, ‑я,
Запаведнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.
серпенці́н, ‑у,
Паласаты мінерал белага, зялёнага і іншых колераў з разнастайнымі адценнямі.
[Ад лац. serpens — змяя.]
серпенці́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да серпенціну; зроблены з серпенціну.
серсо́,
Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідаюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама прылады для гэтай гульні (абручы і палачкі).
[Фр. cerceau.]