Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

працёк, ‑у, м.

Прабоіна, шчыліна, праз якую працякае вадкасць. Працёк у бочцы.

працёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад працерці.

2. у знач. прым. Прыгатаваны праціраннем. Працёртыя ягады з цукрам.

праці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; незак.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца. Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх. Чарот. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што бабка Наста працівіцца гэтаму. Колас.

праціна́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да працінаць.

праціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працяць.

праціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці.

праціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да працерціся.

2. Зал. да праціраць.

праціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працерці (у 1–3 знач.).

праці́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да праціркі; прызначаны для праціркі. Працірачная машына.

праці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці (у 2, 3 знач.).

2. Анучка, ёрш для працірання чаго‑н. А Цімошка драіў канал ствала, аж пот на лбе выступіў. Пасля Цімошкі Сцёпка яшчэ разы два таргануў праціркай. Хомчанка.