экстра́ктар, ‑а,
1. Прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго‑н.
2. Апарат для экстрагавання.
экстра́ктар, ‑а,
1. Прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго‑н.
2. Апарат для экстрагавання.
экстра́ктны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з прыгатаваннем экстракту.
экстракты́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць экстрактыўнага.
экстракты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Атрыманы шляхам экстрагавання.
2. Які мае ўласцівасці экстракту.
экстракцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да экстракцыі (у 2 знач.).
2. Які атрымліваецца шляхам экстракцыі (у 2 знач.).
экстра́кцыя, ‑і,
1. Аперацыя выдалення зуба.
2. Раздзяленне цвёрдых ці вадкіх сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі; экстрагаванне.
[Ад лац. extractio — выцягванне, здабыванне.]
экстралінгві́стыка, ‑і,
Галіна мовазнаўства, якая вывучае сукупнасць этнічных, сацыяльных, геаграфічных і іншых фактараў, непарыўна звязаных з развіццём і функцыяніраваннем мовы.
экстралінгвісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экстралінгвістыкі.
э́кстраннасць, ‑і,
Уласцівасць экстраннага.
э́кстранны, ‑ая, ‑ае.
1. Паспешны, неадкладны, тэрміновы.
2. Які патрабуе неадкладнага ўмяшання, вырашэння і пад.; надзвычайны, непрадугледжаны.