Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да замясціць.

2. каго-што. Часова выконваць чые‑н. абавязкі; быць чыім‑н. намеснікам. Замяшчаць загадчыка. □ Залескі быў хворы, і Яўген часова замяшчаў яго. Шамякін. Мяснікоў выехаў у Маскву, затым у Магілёў — замяшчаць вярхоўнага галоўнакамандуючага. Мехаў.

замяшчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяшчаць — замясціць.

•••

Метад замяшчэння гл. метад.

Рэакцыя замяшчэння гл. рэакцыя.

за́нава, прысл.

Зноў, яшчэ раз. Як занава на свет нарадзіўся. // З самага пачатку, нанава. Мне.. трэба занава ўсё пачынаць, Усё: ад сасновага зруба, звяна Аж да вясельных шырокіх сталоў. Танк.

занаве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

Разм. Тое, што і завесіць. Васіль Дзянісавіч прынёс коўдру з суседняга пакоя, і, калі занавесіў акно, Антось запаліў настольную лямпачку. Мележ.

занаве́ска, ‑і, ДМ ‑вёсцы; Р мн. ‑сак; ж.

Выраб з тканіны для занавешвання або адгароджвання чаго‑н. Праз расчыненыя дзверы Іван заўважыў, як з-за ружовай занавескі, што разгароджвала пакоі, на момант паказалася галава Анатоля. Ваданосаў. [Алена] хуценька разабрала.. пасцель, зацягнула над ложкам занавеску. Кулакоўскі. Акно з боку вуліцы было завешана просценькаю занавескаю. Колас.

занаве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да занавесіць.

зана́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да занадзіць.

зана́дзіць, ‑наджу, ‑надзіш, ‑надзіць; зак., каго.

Разм. Прывабіць падкормкай, прынадай. І з вудай дзядзька шчасце мае: Язёў занадзіць і кілзае. Колас.

зана́дта, прысл.

Задужа, залішне, празмерна. На першы погляд хлопчык здаваўся занадта ціхім, бездапаможным. Гамолка.

зана́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Размяшчэнне паясамі, зонамі. Занальнасць кліматычных умоў.