прафе́сія, ‑і, ж.
Род заняткаў, працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі. — Рашыў я застацца ў нас трактарыстам — прафесія надзейная і пачэсная. Даніленка.
•••
Вольная прафесія — прафесія творчага работніка, які жыве на ганарары.
[Лац. professio.]
прафесіяна́л, ‑а, м.
Той, хто зрабіў які‑н. занятак сваёй прафесіяй; добры спецыяліст, знаўца сваёй справы. — Вы прафесіянал па скрыпцы? — Не. Скрыпка таксама выпадковае. Галавач. Арганічная сувязь з народным мастацтвам мела для мастакоў-прафесіяналаў надзвычай важнае значэнне. Шматаў.
прафесіяналіза́цыя, ‑і, ж.
Авалоданне прафесіяй, спецыялізацыя ў якой‑н. галіне. // Пераход у разрад прафесіяналаў. Ганарару беларускія часопісы не плацілі, і аб прафесіяналізацыі не маглі марыць нават найздальнейшыя; паліцэйскі здзек над асобай пісьменніка безупынна рос. У. Калеснік. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў. «Беларусь».
прафесіяналі́зм, ‑у, м.
1. Які‑н. Занятак як прафесія. // Прафесіянальнае майстэрства. Музычны прафесіяналізм. □ Глыбокая, непарыўная сувязь з жыццём народа, высокі прафесіяналізм — якасці, якія заўсёды былі ўласцівыя рускаму мастацтву, з’явіліся моцным стымулам і для развіцця беларускай графікі. Шматаў.
2. Спец. Слова ці моўны зварот, уласцівы людзям якой‑н. прафесіі, характэрны ім. Злоўжываць прафесіяналізмам.
прафесіяналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Тое, што і прафесіянал.
прафесіяна́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Жан. да прафесіянал.
прафесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прафесіі; звязаны з якой‑н. прафесіяй. Слухаючы старшыню, карэспандэнт па сваёй прафесіянальнай звычны разглядаў фота ў альбоме. Шахавец.
2. Які мае адносіны да прафесіянала, з’яўляецца прафесіяналам. Прафесіянальны рэвалюцыянер. □ У сценах семінарыі будучы пісьменнік захапляецца рускай класікай.. Ужо ў тыя гады ён марыў стаць прафесіянальным літаратарам. Луфераў. // Уласцівы прафесіяналу. І Максім падумаў, што прафеcіянальнае, настаўніцкае, трымаецца ў Жакушэнькі вельмі моцна. Шамякін.
прафесу́ра, ‑ы, ж.
1. Званне, пасада прафесара.
2. зб. Прафесары.
прафілакто́рый, ‑я, м.
Лячэбна-прафілактычная ўстанова санаторнага тыпу. Прафілакторый трактарнага завода.
прафіла́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Мерапрыемствы, якія папярэджваюць захворванне.
2. Мерапрыемствы, якія засцерагаюць што‑н. ад заўчаснага псавання, зносу і пад. Прафілактыка і рамонт аўтамабіляў.
[Ад грэч. prophylaktikós — ахоўны, засцерагальны.]