прафашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца прыхільнікам фашызму, дзейнічае ў інтарэсах фашыстаў, фашызму.
прафбіле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Прафсаюзны білет. Абмен прафбілетаў.
прафбюро́, нескл., н.
Бюро прафсаюзнай арганізацыі.
прафгру́па, ‑ы, ж.
Прафсаюзная група, якая ўваходзіць у склад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
прафгрупо́рг, ‑а, м.
Выбарны кіраўнік прафгрупы; прафорг.
прафе́сар, ‑а, м.
Вышэйшае вучонае званне выкладчыка навучальных устаноў і супрацоўніка навуковых і лячэбных устаноў, якія кіруюць навукова-даследчай і лячэбнай работай; пасада, якую займае той, хто мае такое званне. // Асоба, якая мае такое званне. У адну і тую ж хвіліну прыходзілі выкладчыка, прафесары. Лынькоў. [Рыгор Пятровіч:] — Яе павінны вылечыць! Яна павінна жыць.. Мы даручым яе лепшым прафесарам!.. Шамякін. // Жарт. Вялікі знаўца чаго‑н. Ёсць сотні самых дробязных спраў, у якіх яна перад ім — прафесар. Лупсякоў. Міхальчук жартоўна заўважыў: — Ды ты ж у нас на гэта [на вылічэнні] прафесар. Якімовіч.
[Ад лац. professor — выкладчык, настаўнік.]
прафе́сарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прафесара. Прафесарскае званне. // Такі, як у прафесара, уласцівы прафесару. Пісар быў чалавек сярэдніх год і меў прафесарскі выгляд — строгі, сур’ёзны і нават сярдзіты. Колас.
2. у знач. наз. прафе́сарская, ‑ай, ж. Пакой для адпачынку выкладчыкаў у памяшканні вышэйшай навучальнай установы.
прафе́сарства, ‑а, н.
Званне прафесара; знаходжанне на пасадзе прафесара.
прафе́сарстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Разм. Быць прафесарам, займаць пасаду прафесара. Прафесарстваваць у універсітэце.
прафесі́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і прафесіянальны. Я застаюся адна. І ніяк не магу задаволіць сваю прафесійную цікавасць: з кім я еду, хто мой сусед. Васілевіч. Мядзведзеў быў стары прафесійны рэвалюцыянер, з вялікім вопытам падпольнай работы, і сапраўды незвычайна красамоўны прамоўца. Машара.