Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прафанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.

Зал. да прафанаваць.

прафанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Апошліць (апашляць), па-невуцку сказіць (скажаць) што‑н. агульнапрынятае (ідэю, вучэнне, твор мастацтва і пад.).

прафана́цыя, ‑і, ж.

Невуцкае скажэнне чаго‑н. агульнапрызнанага (ідэі, вучэння, твора мастацтва і пад.); непачцівыя адносіны да таго, што карыстаецца ўсеагульнай пашанай; апашленне. Прафанацыя ідэі. Прафанацыя навукі.

[Ад лац. profanatio — апашленне святыні.]

прафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што і без дап.

Фарбаваць некаторы час. Прафарбаваць падлогу цэлы дзень.

прафарганіза́тар, ‑а, м.

Прафсаюзны арганізатар — кіраўнік пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

прафарганіза́цыя, ‑і, ж.

Мясцовая арганізацыя прафесіянальнага саюза.

прафасве́та, ‑ы, ДМ ‑веце, ж.

Прафесіянальная асвета.

прафастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прафастрыгаваць.

прафастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Прашыць буйнымі шыўкамі. Прафастрыгаваць каўнер.

прафашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік фашызму, фашыстаў.