пратра́ціцца, ‑трачуся, ‑трацішся, ‑трапіцца; зак.
Зрабіць вялікія затраты, расходы. Пратраціцца на рамонт кватэры.
пратра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак.
1. Мець страту на чым‑н. ад чаго‑н.
2. што. Поўнасцю растраціць. Пратраціць грошы.
пратра́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пратраціцца.
2. Зал. да пратрачваць.
пратра́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пратраціць.
пратрашча́ць, ‑шчу, ‑шчыт, ‑шчыць; зак.
1. Утварыць трэск, траскатню. Стрэлы пратрашчалі ў ранішнім паветры, водгулле гулка разнесла іх па далёкіх цяснінах. Быкаў.
2. што і без дап. Разм. Сказаць што‑н. хутка, гучна. У лесе абмяркоўвалі салаўя. Сойка пратрашчала: — Які ён шэры! Непрыкметны. «Вожык».
3. што і без дап. Трашчаць некаторы час.
пратрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.
1. Утварыць гукі, дзьмучы ў трубу ці ў іншы падобны духавы інструмент. Пратрубіць у ражок. // Утварыць моцныя гукі, падобныя на гукі трубы. Лось пратрубіў перамогу над гаем, Аж па вадзе захадзілі кругі. Лось.
2. што. Гукам трубы (ці іншага падобнага духавога інструмента) даць сігнал аб чым‑н. Пратрубіць збор. Пратрубіць трывогу. □ Гарніст пратрубіў адбой, дзетдомаўскі двор апусцеў. Нядзведскі. Пратрубілі дружна ў лад Звонкі марш гарністы. Гілевіч.
3. Разм. Правесці час за якім‑н. нецікавым, бескарысным заняткам. [Дзед:] — Сядай, ды толькі барзджэй, і без гэтага палову дня задарма пратрубіў. Пянкрат.
4. што і без дап. Трубіць некаторы час. Пратрубіць увесь дзень на трубе.
•••
Пратрубіць (пракрычаць) вушы каму — надакучыць размовамі пра што‑н. — А то вось і мой большы [сын] вушы мне пратрубіў: паеду, памагае, паеду на завод, дый годзе... Кулакоўскі.
пратру́та, ‑ы, ДМ ‑труце, ж.
Хімічны прэпарат для пратручвання, абеззаражвання насення, пасадачнага матэрыялу.
пратру́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пратруты.
пратру́тчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст, які займаецца пратручваннем.