Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пратранжы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Марна зрасходаваць, прагуляць. Пратранжырыць грошы.

пратра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратравіць.

пратра́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратраўліваць — пратравіць.

пратра́ўлівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пратраўліваць.

пратра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пратравіць.

пратраўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да пратраўляць.

пратраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пратравіць.

пратраўны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да пратравы (у 2, 3 знач.).

пратра́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст, які займаецца пратравай.

пратра́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да пратраўшчык.