Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прышчэ́пкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прышчэпка.

прышчэ́плены 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прышчапіць ​1.

2. у знач. прым. Такі, якому нададзены якія‑н. ўласцівасці шляхам перасадкі на яго часткі другой расліны (пра расліну). Прышчэпленая яблыня.

прышчэ́плены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прышчапіць ​2.

прышчэ́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прышчэпліваць ​1 — прышчапіць ​1.

прышчэ́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прышчапіцца.

2. Зал. да прышчэпліваць ​1.

прышчэ́пліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прышчапіць ​1.

прышчэ́пліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прышчапіць ​2.

прышчэ́пны, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы шляхам прышчэпкі (у 1 знач.).

прышыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.

Разм. Прыйсці хутка, спорнымі крокамі. [Аўдуля] неўзабаве прышыбавала з ночвамі. Лупсякоў. Дамоў [маці] прышыбавала подбегам. Кірэйчык.

прышыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прышываць — прышыць.

прышыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прышыцца.

2. Зал. да прышываць.

прышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прышыць.