Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прато́чны, ‑ая, ‑ае.

Цякучы, не стаячы (пра ваду). Праточная вада. // З цякучай, не стаячай вадой. Я бяру кацялок і іду з ім да праточнай канавы спаласнуць, набраць вады. Лупсякоў.

прато́чына, ‑ы, ж.

1. Праточаная, праедзеная (чарвякамі, насякомымі) вузкая адтуліна; чарвяточына.

2. Вузкая адтуліна, прамытая вадой.

пратра́ва, ‑ы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратраўляць, пратраўліваць — пратравіць.

2. Хімічнае рэчыва, якім апрацоўваюць матэрыял перад афарбоўкай для атрымання патрэбнага адцення і замацавання фарбавальніка.

3. Едкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў гравёрнай справе.

4. Рэчыва, якім абеззаражваюць насенне, пасадачны матэрыял.

пратра́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаецца, служыць для пратравы. Пратравачныя машыны.

пратраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

1. Выпаліць чым‑н. едкім (кіслатой).

2. Апрацаваць пратравай (у 2 знач.). Пратравіць тканіну.

3. Абеззаразіць перад сяўбой, пасадкай. Пратравіць насенне.

пратра́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Ачысціць, вызваліць ад мін з дапамогай трала. Пратраліць уваход у бухту.

пратра́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пратральваць.

пратра́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пратраліць.

пратрамбі́н, ‑у, м.

Складаны бялок у плазме крыві, з якога ўтвараецца фермент трамбін, неабходны для згусання крыві.

[Ад лац. pro — замест, раней і грэч. thrombós — камяк, згустак.]

пратранжы́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратранжырыць.