прышчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Спец. Адшчыпнуць вяршок парастка для спынення яго росту і ўзмацнення прытоку пажыўных рэчываў да іншых органаў расліны. Прышчыпнуць вусы агуркоў.
пры́шчыцца, ‑чыцца; незак.
Абл. Пячыся, пражыцца. Рошчына Падышла ў дзяжы — Дзяжа ацалела на ўзлеску. Хутка прышчыліся праснакі: З пажарышча толькі патэльня. Барадулін.
прышчэ́млены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прышчаміць.
прышчэ́млівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прышчэмліваць.
прышчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышчаміць.
прышчэ́п, ‑а, м.
Расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна. [Картуль] пасадзіў пад рэчку сад з калгасных прышчэпаў. Пташнікаў. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Паслядовіч.
прышчэ́пак, ‑пка, м.
Частка расліны, якая перасаджваецца на тканку іншай расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.
прышчэ́пачны, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца ў прышчэпцы (у 1 знач.), паяўляецца ў выніку прышчэпкі (у 1 знач.). Прышчэпачныя кампаненты.
прышчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прышчапіць 1 (у 1, 2 знач.).
2. Прышчэпачны прэпарат.
3. Тое, што і прышчэп. Нарэшце Ваня зайшоў да гаспадара, у якога яшчэ зусім не было саду, а ў агародзе тырчала ўсяго толькі каля дзесятка прышчэпак. Кулакоўскі.
4. Заціскачка для прымацавання чаго‑н. На зямлі ў тазіку было яшчэ ладна бялізны, адкуль Таня брала яе.. А на шыі ў Тані вянком віселі прышчэпкі. Паўлаў. [Янушак] надзеў .. шаўковую кашулю і белы ў чорную палоску гальштук з прышчэпкай. Дайліда.
•••
Пастэраўскія прышчэпкі — прышчэпкі супраць шаленства.