прато́н, ‑а, м.
Спец. Стабільная элементарная часцінка рэчыва з дадатным электрычным зарадам, якая ў спалучэнні з электронам утварае атам.
[Ад грэч. protōs — першы.]
прато́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і пратупаць. Ляпнуўшы дзверцамі кабіны, па двары пратопаў Васіль. Даніленка. Дзіця так і заснула ў яго на руках — бруднае, схуднелае і стомленае, бо, відаць, за гэтыя дні нямала пратопала на сваіх ножках. Чыгрынаў.
прато́птвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пратаптацца (у 1, 2 знач.).
2. Зал. да пратоптваць.
прато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пратаптаць.
прато́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пратарыць.
2. у знач. прым. Пракладзены яздой, хадзьбой (пра дарогу і пад.). Па пратораных дарогах ехаць небяспечна, наўпрасцяк — снег глыбокі, ды і след па цаліне адразу выдасць. Шамякін. Вясна... Пачарнелі сляды На счарсцвелым зімовым снягу. І цурочкі бурлівай вады На пратораны шлях пабягуць. Хведаровіч.
прато́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Торгаць некаторы час.
прато́чаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пратачыць 1.
прато́чаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пратачыць 2.
прато́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да праточваць.
прато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пратачыць 1.
прато́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. праточваць — пратачыць 1 (у 1 знач.).