Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праванса́ль, ‑ю, м.

1. Соус з яечных жаўткоў і алею з дабаўленнем воцату, гарчыцы і іншых вострых прыпраў.

2. у знач. нязм. прым. Прыгатаваны з дабаўленнем алею, марынаду і інш. вострых прыпраў. Капуста правансаль.

права́нскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: праванскі алей — вышэйшы гатунак аліўкавага алею.

правапара́дак, ‑дку, м.

Парадак грамадскіх адносін, замацаваны прававымі нормамі; прававы парадак.

правапаруша́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая парушыла права; злачынец.

правапарушэ́нне, ‑я, н.

Парушэнне права, законаў.

пра́вапіс, ‑у, м.

Агульнапрынятая сістэма правіл напісання слоў, уласцівая той ці іншай літаратурнай мове; арфаграфія. Правапіс беларускай мовы.

правапі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да правапісу. Правапісныя навыкі.

правапнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Спец. Правесці вапнаванне. [Дзямід Сыч:] — Чаму вы мяне раней не адлупцавалі, калі я не паслухаў вас і не правапнаваў зямлю? Паслядовіч.

права́р, ‑у, м.

Спец. Ступень, глыбіня праварвання шва (пры зварцы).

праваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак.

Варажыць некаторы час.