Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замацава́льнік, ‑у, м.

Хімічны састаў для замацавання фота і кінаплёнкі пасля праяўлення, фарбы на тканіне і пад.; фіксаж.

замацава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, лрызначаны для замацавання, які замацоўвае.

замацава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замацоўваць — замацаваць і стан паводле знач. дзеясл. замацоўвацца — замацавацца.

замацава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замацаваць.

замацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

1. Прыняць нерухомае, устойлівае становішча; прымацавацца. Дэталь добра замацавалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць пастаянным, трывалым, устойлівым. Навыкі замацаваліся. Дружба замацавалася.

3. Трапіўшы куды‑н., застацца там, зрабіўшы сваё становішча трывалым, надзейным. У Тэнгры чалавек прыйшоў, каб тут павек замацавацца. Дубоўка.

4. Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону. Група, як кажуць ваенныя, асядлала.. дарогі і.. замацавалася. Кулакоўскі.

5. Застацца за кім‑, чым‑н., зрабіцца прыналежнасцю каго‑, чаго‑н. (пра назву, імя, мянушку і пад.). Так і замацавалася за Лішкам.. мянушка, так і заставалася за ім больш за год. Пальчэўскі. Паступова сярод духавенства галоўную ролю пачаў адыгрываць епіскап горада Рыма, за якім замацавалася назва папа рымскі. Залескі.

замацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што. Прыбіўшы, прывязаўшы, заціснуўшы і пад., зрабіць нерухомым, устойлівым; прымацаваць. Замацаваць канат. □ Іван замацаваў чарговую дэталь у патрон і ўключыў матор. Ваданосаў. Барыс не толькі ўставіў спіцы, але і падцягнуў ланцуг, замацаваў руль. Жычка.

2. што. Зрабіць пастаянным, трывалым, устойлівым. Замацаваць веды. Замацаваць перамогу. □ Пераход Зеленюка на кватэру да Малаха яшчэ больш замацаваў іхняе сяброўства з Віктарам. Зарэцкі. // Зафіксаваць. Хараство — мімалётнае, не замацуй яго на палатне ці ў радках — знікне без следу. Лужанін.

3. што. Утрымаць за сабой, арганізаваўшы абарону. Замацаваць занятую пазіцыю.

4. каго-што. Зацвердзіць за кім‑, чым‑н.; забяспечыць права на каго‑, што‑н. за кім‑, чым‑н. Замацаваць зямлю за сялянамі. Замацаваць кансультанта. □ Мінеральныя глебы замацаваліся за другой брыгадай. Дуброўскі.

5. што. Апрацаваць замацавальнікам. Замацаваць фотаздымак.

замацо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замацоўваць — замацаваць.

замацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замацавацца.

2. Зал. да замацоўваць.

замацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замацаваць.

замацюка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць мацюкацца.