Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прася́кнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасякнуць.

прася́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым.

Пранікнуцца, напоўніцца якім‑н. пачуццём, перакананнем, ідэяй. — Трэба прасякнуцца адказнасцю за даручаную вам справу і думаць аб гэтым кожную хвіліну. Шахавец.

прася́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Пранікнуць куды‑н. праз што‑н. [Цемра] намагалася прасякнуць усюды. Дзяргай.

2. перан.; што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Напоўніць якім‑н. пачуццём, ідэяй. Уся .. творчасць [Я. Купалы] прасякнута ідэяй служэння народу, сцвярджэннем правоў працоўнага чалавека. Івашын.

прасялко́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прасёлачны. Ранішнія сонечныя прамені купаліся ў ціхай роўнядзі рэчкі, што перасякала прасялковую дарогу. Скрыпка.

прася́нік, ‑у, м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых.

прася́нішча, ‑а, н.

Поле, з якога сабраны ўраджай проса або на якім папярэдняй культурай было проса.

прася́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялічкая пеўчая птушка сямейства аўсянкавых.

прасяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да проса. Прасяное зерне. Прасяное поле. // Зроблены з проса. Па зямлі плыў добры вечар, калі нарэшце была з’едзена салдацкая каша — прасяная, на сале. Чыгрынаў.

прасячы́ і прасе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. прасек, ‑секла; заг. прасячы; зак., што.

1. Секучы, зрабіць навылётную адтуліну ў чым‑н. Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць. Галавач. // Нанесці глыбокую рану чым‑н. вострым. Прасячы нагу сякерай.

2. Зрабіць праход, праезд у чым‑н. пры дапамозе інструментаў, прылад. Прасячы дарогу ў гарах.

прасячы́ся і прасе́кчыся, ‑сячэцца; ‑сякуцца; пр. прасекся, ‑секлася; заг. прасячыся; зак.

Пракласці сабе дарогу, секучы што‑н. ці секучыся з кім‑н. Прасячыся праз гушчар лесу.