Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прычы́ннасць, ‑і, ж.

1. Удзел у чым‑н., дачыненне да чаго‑н. Абгрунтаванне думкі аб прычыннасці «Новай зямлі» да генезісу беларускага рамана атрымалася неглыбокім і скамечаныя. «Полымя».

2. У філасофіі — форма сувязі і ўзаемадзеяння з’яў аб’ектыўнага свету, якая выяўляе неабходную абумоўленасць адной з’явы другой.

прычы́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да чаго‑н., прымае або прымаў удзел у чым‑н. — Усе гады рабіў. Колькі фермаў пастаўлена, колькі чаго [набудавана] ў калгасе, го і мае рукі да [гэтага] прычынныя. Палтаран.

2. У філасофіі — які ўказвае на адносіны паміж прычынай і вынікам, заснаваны на ўзаемадзеянні прычыны і выніку ў аб’ектыўным свеце. Прычынная сувязь з’яў.

3. У граматыцы — які ўказвае на прычыну, мае значэнне прычыны. Прычынны злучнік.

прычыня́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да прычыніцца ​1.

прычыня́цца 2, ‑яецца.

Незак. да прычыніцца ​2.

прычыня́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прычыніць ​1.

прычыня́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прычыніць ​2.

прычыта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычытаць.

2. Словы, якія прыгаворваюцца ў час плачу. Чую прычытанне, Чую плач я нечы. Колас. [Маці] адразу спыніла прычытанні і стала ціха плакаць. Кулакоўскі.

прычыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Плакаць, прыгаворваючы словы жальбы. Плакаў хлопчык, і ліліся Градам слёзы на пясок. Плача, бедны, прычытае, Вуха к долу прыхіне, Ды маўчыць зямля сырая. Колас. Захінаючыся ражком хусткі, жанчына ўсё войкала і прычытала, а Сотнікаў сядзеў на ўслоне і пільнаваў, каб яна не вырвалася на двор — не нарабіла крыку. Быкаў.

прычы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і прычытаць.

прычы́ты, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і прычытанне (у 2 знач.). Словы мае тануць і нікнуць у гуле чалавечага натоўпу, у галашэнні і прычытах. Сабаленка.

прычэ́п, ‑а, м.

Павозка, якая прычэпліваецца да самаходнага транспарту (трактара, грузавіка і пад.). За.. [трактарам] стаяў вялікі прычэп, на якім ляжалі дзесяткі тры ручных грабель, вілы. Хадкевіч. На гару, відаць, цяжка было ўзбірацца леспрамгасаўскім машынам з прычэпамі. Пташнікаў. За кожным камбайнам замацавана па два трактары з прычэпамі. «Звязда».

прычэ́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Абл. Пра таго, хто звычайна чапляецца, прыдзіраецца; прыдзіра. — Шыба выбіта!.. — заўважыў ён у 23 кватэры. — Запішыце — шыба. — Таварыш Зуб! — з папрокам, з просьбай.. адгукаўся Арцём Іванавіч. Але прычэпа, фармаліст Зуб быў непадступны. Мележ.