эксплуата́тар, ‑а,
Той, хто эксплуатуе працоўных, прысвойвае сабе вынікі чужой працы.
[Фр. exploiteur.]
эксплуата́тар, ‑а,
Той, хто эксплуатуе працоўных, прысвойвае сабе вынікі чужой працы.
[Фр. exploiteur.]
эксплуата́тарка, ‑і,
эксплуата́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксплуататара.
эксплуатацы́йнік, ‑а,
Той, хто займаецца эксплуатацыяй (у 2 знач.), практычным выкарыстаннем чаго‑н.
эксплуатацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксплуатацыі (у 2 знач.).
эксплуата́цыя, ‑і,
1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей, заснаванае на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.
2. Пастаяннае, сістэматычнае выкарыстанне (зямлі, яе нетраў, чыгунак, дарог, машын, агрэгатаў і пад.) для якіх‑н. практычных мэт.
[Фр. exploitation.]
экспо́,
Сусветная выстаўка (звычайна з лічбай, якая ўказвае год).
[Скарачэнне фр. слова exposition — выстаўка.]
экспрапрыі́раваны, ‑ая, ‑ае.
экспрапрыі́равацца, ‑руецца;
экспрапрыі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Падвергнуць (падвяргаць) экспрапрыяцыі.