Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

права́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праваліць ​1.

правальсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Пратанцаваць вальс.

правалэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Валэндацца некаторы час. [Бацька] амаль усё жыццё правалэндаўся па сее це — лепшай долі шукаў. Пянкрат.

правалэ́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і правалэндацца. Думае [Мядзведзіч], смуткуе ды ўздыхае, — Правалэндаў многа летніх дзён. Бялевіч.

праваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Правесці некаторы час лежачы, валяючыся. Непаваротлівы і ляны,.. [Алесь] цэлы дзень можа праваляцца на мурагу ў цяні. Ваданосаў. // Праляжаць некаторы час хворым. Тыдні два праваляўся ў пасцелі Васіль Бусыга пасля с[у]тычкі з Саўкам Мільгуном. Колас.

2. Праляжаць некаторы час забытага, непатрэбным. Капуста правалялася на базе, мусіць, месяцы са два. Дуброўскі.

праваме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць правамернага.

праваме́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на праве, заканамерны. Тое, што.. [Людміла] дасюль лічыла амаль правамерным, .. цяпер абеяргалася канкрэтным фактам жыцця яе бацькі і мацеры. Ермаловіч.

правамо́цны, ‑ая, ‑ае.

Які мае законныя правы, паўнамоцтвы. Сёння.. [Зося] адчувала сябе правамоцным членам вялікага дружнага калектыву. Дуброўскі.

правамо́цтва, ‑а, н.

Поўнае валоданне законным правам, паўнамоцтвамі.

правандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Вандраваць некаторы час. Цалюткі той дзень.. [Гушка] правандраваў па горадзе і не напаў на след. Чорны.