Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аграноміі. Агранамічная навука.

агра́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аграніць.

аграні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Механічным спосабам зрабіць на чым‑н. (камені, шкле) грані, канты.

аграно́м, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне аграноміі; арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Участковы аграном. Аграном-палявод.

[Грэч. agros — поле і nomos — закон.]

аграно́мія, ‑і, ж.

Навука пра земляробства.

[Грэч. agronomia.]

агра́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграньваць — аграніць.

агра́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, што.

Незак. да аграніць.

аграпрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Аграпрамысловы комплекс.

агра́рнік, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст па аграрных пытаннях.

агра́рны, ‑ая, ‑ае.

Сельскагаспадарчы, звязаны з землекарыстаннем, землеўладаннем. Аграрная краіна. Аграрная палітыка. Аграрная праграма. Аграрнае пытанне. Аграрнае заканадаўства. Аграрны крызіс. Аграрны раён. Аграрны рух.

[Лац. agrarius.]