эстраго́н, ‑у,
Від палыну з вялікай колькасцю эфірных алеяў, які ўжываецца ў якасці вострых прыпраў.
[Фр. estragon.]
эстраго́н, ‑у,
Від палыну з вялікай колькасцю эфірных алеяў, які ўжываецца ў якасці вострых прыпраў.
[Фр. estragon.]
эстраго́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эстрагону.
эстраго́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і эстрагонавы.
эстра́да, ‑ы,
1. Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў.
2. Від сцэнічнага мастацтва, які ўключае малыя формы драматычнага, вакальнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі, цырка і пад.
[Фр. estrade.]
эстра́днік, ‑а,
эстра́дніца, ‑ы,
эстра́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эстрады (у 1 знач.).
эстуа́рый, ‑я,
Лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.
[Ад лац. aestuarium — бераг, што заліваецца прылівам.]
эстэзіяло́гія, ‑і,
Раздзел анатоміі, які вывучае будову органаў пачуццяў.
[Ад грэч. aisthēsis — пачуццё, адчуванне і logos — вучэнне.]
эстэ́т, ‑а,
1. Прыхільнік адарванага ад жыцця «чыстага мастацтва», эстэтызму (у 1 знач.).
2. Паклоннік, прыхільнік усяго прыгожага, вытанчанага.
[Ад грэч. aisthētēs — які ўспрымае, адчувае.]