Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эскапі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Імкненне асобы адысці ад рэальнага жыцця ў свет ілюзій, фантазія.

[Ад англ. escape — бегчы, ратавацца.]

эска́рп, ‑а, м.

Спец.

1. Задняя спадзістая сценка знадворнага рова ваеннага ўмацавання.

2. Супрацьтанкавая земляная загарода, якую ствараюць на схілах мясцовасці, звернутых у бок ворага. Над ціхаю ракой драты, драты, У беразе — ступенькамі эскарпы. Мільгаюць, разяваючы раты, У ціне люстраныя карпы. Калачынскі.

[Фр. escarpe.]

эскарпава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак. і незак., што.

Спец. Рабіць эскарпы.

эска́рпавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да эскарпа.

эскартава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. эскартаваць.

эскартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад эскартаваць.

эскартава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да эскартаваць.

эскартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Суправаджаць каго‑н. у якасці эскорта.

эсква́йр, ‑а, м.

1. Ганаровы тытул у Англіі, які перадаецца ў спадчыну і прысвойваецца па займаемай кім‑н. пасадзе ці спецыяльным патэнтам. // Асоба, што мае гэты тытул.

2. У Англіі і ЗША — форма ветлівага звароту.

[Англ. esquire ад лац. scutarius — шчытапосец.]

эскі́з, ‑а, м.

1. Першы, папярэдні накід малюнка, карціны ці асобнай яе часткі. — Таксама не, — весела адказаў Коля і пачаў расказваць пра сённяшні ўрок малявання. Потым паказаў ёй [маці] свой эскіз казачнага дуба. Шыловіч. Каля дзесятка менш значных эцюдаў і эскізаў былі выстаўлены ў мастацкім магазіне, што таксама гарантавала пэўныя шансы. Васілевіч. // Першапачатковае афармленне скульптурнага твора, звычайна ў зменшаных памерах. Можна сказаць: ну, прыехаў паглядзець, пакідаць эскізы, а што датычыць скульптур — як удасца. Гроднеў. Сям-там, па кутках і прагалках, ціснуліся і другія незакончаныя або кінутыя работы ці толькі эскізы да іх — тулава, ногі, галава. Скрыган. // Накід, план літаратурнага ці музычнага твора. Некаторыя апавяданні Хвядоса Шынклера яшчэ носяць характар эскіза, замалёўкі. Арабей.

2. Малюнак, па якому ствараецца што‑н. (дэкарацыя, тэатральны касцюм і пад.). На маю просьбу памагчы нам аформіць спектакль, зрабіць эскізы касцюмаў Маша засмяялася. Шамякін. // Тэхнічны малюнак, выкананы ад рукі, з захаваннем асноўных правіл чарчэння, які змяшчае ўсе даныя для вырабу паказаных прадметаў. У архівах вялікага мастака выяўлены эскіз пральнай машыны. Матрунёнак.

[Фр. esquisse.]